КДБ пакуль не выставіў абвінавачанне па справе "масавых беспарадкаў"

КДБ пакуль не выставіў абвінавачанне па справе "масавых беспарадкаў"

КДБ дагэтуль не выставіў абвінавачанні затрыманым па так званай справе аб "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў". 

У каментары Радыё "Свабода" начальнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю КДБ Дзмітрый Пабяржын паведаміў, што ў спецслужбы яшчэ ёсць на гэта час: ""Яшчэ час ёсць, да 31 сакавіка. Сёння-заўтра мы плануем даць больш разгорнутую інфармацыю. Давайце пачакаем, пакуль усё сфармуюць. Мяркую, будуць дадзеныя адказы на ўсе пытанні".

Прадстаўнік КДБ не ўдакладніў колькасьць затрыманых. Раней паведамлялася, што іх 26 чалавек. 

Частку затрыманых трымаюць ва ўнутранай турме КДБ — так званай "амерыканцы", а частку — у СІЗА МУС ("Валадарка").

Арыштанты па справе аб "падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", паводле звестак праваабаронцаў:

Аляксей Абрамаў

Сяргей Барсток

Андрэй Бяляўскі

Раман Васільеў

Ілля Грэк

Юры Гурын

Віктар Данілаў

Зміцер Дашкевіч

Вячаслаў Дукшт

Андрэй Дундукоў

Іван Кавальчук

Андрэй Комлік-Ямацін

Зміцер Крамянецкі

Міраслаў Лазоўскі

Арцём Леўчанка

Ян Міхалькоў

Мікалай Міхалькоў

Дзмітрый Новік

Яўген Палтаржыцкі

Сяргей Пальчэўскі

Цімур Пашкевіч

Уладзімір Румянцаў

Сяргей Стрыбульскі

Максім Сцяпанаў

Уладзь Яроменак

Алесь Яўдаха

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі