Вы тут

Карпаратыў у Лунінцы міліцыя разнімала са слезацечным газам

Фота: 74novosti.ru

Каб супакоіць удзельнікаў карпаратыву ў Лунінцы, міліцыянтам давялося ўжыць слезацечны газ. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Кампанія чыгуначнікаў адзначала ў рэстаране Новы год. У нейкі момант у ёй пачалася бойка. Супрацоўнікі рэстарана выклікалі міліцыю. Аднак нарад патрульна-паставой службы (ППС) не змог суцішыць наведнікаў рэстарана. На дапамогу ім прыбылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы і дадатковы нарад ППС.

Павведамляецца, што ў бойцы завадатары інцыдэнту супраціўляліся міліцыянтам і нават пашкодзілі пры гэтым форму некаторым з іх. Каб не дапусціць масавай бойкі, міліцыянты ўжылі слезацечны газ.

Праверкай інцыдэнту займаецца раённы аддзел Следчага камітэта.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі