Караткевіч: Размовы пра “кішэнную апазіцыю” трэба спыніць. Гэта людзей не турбуе

Караткевіч: Размовы пра “кішэнную апазіцыю” трэба спыніць. Гэта людзей не турбуе

Адна з лідараў кампаніі “Гавары праўду” і экс-кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Таццяна Караткевіч прайграла на парламенцкіх выбарах прадстаўніцы АГП Ганне Канапацкай. Палітык завітала ў студыю Еўрарадыё і падвяла рысу пад сваёй выбарчай кампаніяй, параўнала яе з кампаніяй прэзідэнцкай, выказалася наконт “кішэннай апазіцыі" і падзялілася ідэямі супрацы з дзвюма прадстаўніцамі дэмакратычных сіл у парламенце.

Размова цалкам:

Восем асноўных цытат Таццяны Караткевіч:

“Трошкі крыўдна, што не прайшла. Але яшчэ год таму мы вызначыліся, што для нас гэта палітычны марафон дзеля мірных пераменаў, закліканы прасоўваць нашу праграму. Таму і настрой адпаведны, бо на наступны дзень пасля выбараў пачаўся новы этап кампаніі”.

“Немагчыма даведацца колькі чалавек сапраўды прагаласавала за мяне, колькі за іншых кандыдатаў. На маёй акрузе было шмат парушэнняў: разыходжанне лічбаў яўкі, укід бюлетэняў… гэта была проста вайна”.

“У пікетах я часта сустракала людзей, якія былі перакананыя, што я ўжо ў парламенце, што я працую ў Адміністрацыі прэзідэнта. У людзей адчуванне, што ў мяне ўжо ёсць улада і я магу ім дапамагчы”.

“Я лічу, што мы атрымалі палітычную перамогу, бо мы казалі, што вынікам гэтай кампаніі мусіць стаць альтэрнатыва. І яна сёння ёсць — Алена Анісім і Ганна Канапацкая. Гэтыя дэпутаткі могуць стаць рухавіком пераменаў. Таму мы плануем з імі актыўна супрацоўнічаць, як і з іншымі дэпутатамі сённяшняй Палаты прадстаўнікоў”.

“Дзякуючы нашай стратэгіі ўдзелу ў выбарах, актыўнай супрацы з людзьмі, прадстаўлення альтэрнатыўных поглядаў на эканоміку і сацыяльную сферу, мы здолелі адбіць два месцы ў парламенце. Я лічу, што менавіта праца каманды “Гавары праўду” паўплывала на гэта”.

“На прэзідэнцкія выбары 2020 года мы прыйдзем падрыхтаваныя”

“Усім дэмакратычным арганізацыям, партыям, рухам трэба сканцэнтравацца не на штучным аб’яднанні, а на каардынацыі, на супрацоўніцтве вакол важных тэмаў кшталту нейтралітэту і адсутнасці чужых ваенных базаў у Беларусі, будаўніцтва АЭС, закона пра дармаедаў. А потым час пакажа, аб’ядноўвацца пад адным кандыдатам ці ўдзельнічаць у выбарах паасобку”.

“Шмат што залежыць ад таго, як новымі магчымасцямі, новай трыбунай скарыстаюцца Ганна Канапацкая і Алена Анісім і як будзе сябе паводзіць дэмакратычная супольнасць. Я б рэкамендавала актывістам, што называюць іх “кішэннай апазіцыяй”, спыніцца. Гэтыя старыя апазіцыйныя сваркі сёння людзей не турбуюць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі