Капскі стане кіраўніком працоўнай групы па стварэнні ПФЛ

Капскі стане кіраўніком працоўнай групы па стварэнні ПФЛ

Старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі стане кіраўніком працоўнай групы ў пытаннях стварэння Прафесійнай футбольнай лігі. Генеральны сакратар клуба Андрэй Вашкевіч прызначаны сакратаром.

Як паведамляе by.tribuna.com, працоўная група будзе складацца з 18 прадстаўнікоў клубаў і трох прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі футболу. Бліжэйшай пасяджэнне адбудзецца ў аўторак.

Ідэя стварыць ПФЛ належыць футбольнаму клубу БАТЭ. На сёння ў Беларусі існуе Вышэйшая ліга, арганізаваная пад кіраўніцтвам Беларускай федэрацыі футбола. Прафесійнымі футбольнымі лігамі ў Еўропе называюць турніры, арганізаваныя пад агульным кіраўніцтвам вядучых футбольных клубаў, а не федэрацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі