Канцэрт гурта IOWA ў Магілёве адмянілі

Канцэрт гурта IOWA ў Магілёве адмянілі

Гурт IOWA не выступіць у сваім родным горадзе — Магілёве, а таксама ў Салігорску. Пра гэта музыкі паведамілі ў сваім акаўнце ў фэйсбуку.

"22 траўня арганізатары нашых канцэртаў у Магілёве і Салігорску (Беларусь), паведамілі нам пра іх адмену. Мы прыносім свае прабачэнні гледачам і не ведаем, з якіх прычынаў арганізатары працягваюць прадаваць квіткі. Будзьце ўважлівыя", — напісалі музыкі.

Канцэрт магілёўскіх музыкаў на іх радзіме мусіў адбыцца 31 траўня ў спартовым комплексе "Алімпіец".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі