Вы тут

"Камуналку" за лістапад без пені можна аплаціць да 5 студзеня

Фота: sputnik.by

Да 5 снежня жыхары Беларусі могуць без пені аплочваць жыллёва-камунальныя паслугі за лістапад 2016 года, паведамляе БЕЛТА.

Адпаведную пастанову №964 урад прыняў яшчэ 22 лістапада. Згодна з ёй, да 5 студзеня прызначаны нулявы памер пені за нясвоечасовую або няпоўную аплату жыллёва-камунальных паслуг за лістапад.

Гэтая палёгка была звязаная з пераходам на сістэму аплаты праз АІС "Разлік-ЖКП". У сувязі з гэтым пераходам ўзніклі тэхнічныя складанасці пры аплаце.

За далейшыя дні неаплаты будзе налічвацца пеня — 0,3% ад сумы кожны дзень.

Традыцыйна аплочваць камунальныя паслугі неабходна да 25 дня наступнага месяца.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі