Кампанія “За справядлівыя выбары” праводзіць устаноўчы сход

Кампанія “За справядлівыя выбары” праводзіць устаноўчы сход

Устаноўчы сход праваабарончага грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” праходзіць 29 лістапада ў Мінску. У працы сходу бяруць удзел 68 заснавальнікаў арганізацыі. Яны абмяркоўваюць і прымаюць статут арганізацыі. Таксама яны павінны абраць кіраўніцтва аб’яднання, перадае БелаПАН.

У адпаведнасці з праектам статута, арганізацыя аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках грамадзян Беларусі “для сумеснай рэалізацыі грамадскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў”.

Гэта ўжо чацвёртая спроба рэгістрацыі для кампаніі “За справядлівыя выбары”. Ранейшыя спробы, зробленыя ў 2011, 2013 і ў лютым 2015 года, былі няўдачнымі. Сустаршыня аргкамітэту арганізацыі, лідар партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін лічыць, што ўлады адмаўлялі аб’яднанню ў рэгістрацыі па палітычных матывах.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі