Кампанія Heineken прэзентавала новы гатунак піва — Zlatý Bažant Pšeničné

Кампанія Heineken прэзентавала новы гатунак піва Zlatý Bažant Pšeničné ў сталічным Cafe Netto. Што праўда, гэта піва ў літровых бутэльках даўно прадаецца ва ўсіх крамах. Але для прэзентацыі зварылі першы кег разліўнога. Плануецца, што піва таксама з'явіцца ў бутэльцы і банке 0,5 літра.

Чакана, разліўное аказалася лепш бутэлькавага. Для больш яркага густу ў новае пшанічнае дадалі каляндра і цэдру апельсіна.

Кампанія плануе заваяваць да 50% беларускага рынку нефільтраванага піва, распавёў на прэзентацыі дырэктар бровара Heineken Васіль Цанаў.

На беларускім піўным рынку брэнд Zlatý Bažant ўваходзіць у топ-10 брэндаў. Доля рынку брэнда Zlatý Bažant па выніках 2014 складае 4,6%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі