Камандзір "Данбаса" Сяменчанка ўпершыню зняў балаклаву (фота, відэа)

Нагадаем, Сямён Сяменчанка (верагодна, гэта псеўданім) вясной стварыў добраахвотніцкі батальён "Данбас", які адным з першых пачаў баявыя дзеянні супраць тэрарыстаў на Данбасе, вызваліў некалькі раёнаў у Данецкай вобласці. Летам спецбатальён быў залічаны ў Нацыянальную гвардыю Украіны, вызваліў яшчэ некалькі гарадоў, але патрапіў у акружэнне пад Ілавайскам, панёс цяжкія страты. Сяменчанка там быў паранены, праходзіць лячэнне ў Днепрапятроўску.

1 верасня стала вядома, што маёр Нацгвардыі, камандзір "Данбаса" Сямён Сяменчанка ўзнагароджаны за мужнасць і адвагу ордэнам Багдана Хмяльніцкага трэцяй ступені. На яго ўручэнні ў Днепрапятроўскай абласной дзяржадміністрацыі афіцэр зняў балаклаву і ўжо не хаваў свой твар.

"Я сам з Севастопаля. Пуцін забраў у мяне і Крым, і Данбас... Я насіў балаклаву. Таму што мае сваякі не былі ў бяспецы. Цяпер мае блізкія ў бяспецы", — цытуюць яго словы ўкраінскія СМІ.

Сямён Сяменчанка ўпэўнены ў перамозе ўкраінскага войска над тэрарыстамі. Ён лічыць, што пасля нядаўняга паражэння пачнецца другі этап у гісторыі Украіны: "Мы ўсе збярэмся ў адзін кулак — і грамадзянская супольнасць і армія — і нанясем удар агрэсару".

Фота — Facebook, dnpr.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі