Каля брытанскага парламента адбыўся тэракт

Каля брытанскага парламента адбыўся тэракт

22 сакавіка каля брытанскага парламента ў Лондане адбыўся тэракт. Невядомы на джыпе на Вестмінстарскім мосце выехаў на тратуар і збіваў людзей. Аўтамабіль спыніўся ці быў спынены каля парламента. Кіроўца (сведкі кажуць, што гэта быў мужчына ў чорным азіяцкай знешнасці) напаў на двух паліцэйскіх і параніў аднаго з іх нажом, іншы яго застрэліў. Скотланд-Ярд назваў здарэнне тэрактам.

Паведамляецца пра чатырох загінулых і 20 пацярпелых, у некаторых людзей цяжкія траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі