Каб падаць у суд на "Рассельгаснагляд", Беларусі трэба заплаціць 666 долараў

Каб падаць у суд на "Рассельгаснагляд", Беларусі трэба заплаціць 666 долараў

Памер пошліны вызначаны Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам і складае 39 368 расійскіх рублёў. Ён пераглядаецца раз на год згодна з індэксам росту спажывецкіх коштаў.

Аб тым, што справа можа дайсці да суда, заявіў сябра Калегіі па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі. На яго думку, беларуская прадукцыя жывёльнага паходжання адпавядае ўсім патрабаванням ветэрынарна-санітарнага кантролю Еўразійскага эканамічнага саюза, а дзеянні "Рассельгаснагляду" не адпавядаюць прававым нормам.

 

Сяргей Сідорскі таксама адзначыў, што парушэнні, не звязаныя з ветэрынарнымі прычынамі, не павінныя быць падставай для ўвядзення ветэрынарных мер па абмежаванні паставак беларускай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі