Ізраіль заявіў, што расійскі самалёт парушыў яго паветраную прастору

Ізраіль заявіў, што расійскі самалёт парушыў яго паветраную прастору

Расійскі ваенны самалёт парушыў паветраную прастору Ізраіля з тэрыторыі Сірыі. Пра гэта ў нядзелю заявіў міністр абароны Ізраіля Машэ Яалон. Па яго словах, усё абышлася без якіх-небудзь інцыдэнтаў.

Кіраўнік ваеннага ведамства Ізраіля заявіў, што расійскі самалёт паглыбіўся ў паветраную прастору Ізраіля прыкладна на 1,5 км. Неўзабаве ён вярнуўся ў паветраную прастору Сірыі. "Відавочна, што расійскі пілот зрабіў памылку", — перадае РБК словы Яалона.

Ён нагадаў, што Ізраіль і Расія ўзгаднілі меры па прадухіленні сутычак у Сірыі, паміж краінамі працуе гарачая лінія па абмене інфармацыяй.

Расія вядзе ваенную аперацыю ў Сірыі з 30 верасня. За гэты час у парушэнні паветранай прасторы яе неаднаразова абвінавачвала Турцыя. 24 лістапада турэцкі знішчальнік F-16 збіў расійскі бамбавік Су-24 на сірыйска-турэцкай мяжы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі