Інсцэніруючы абрабаванне, жыхар Лельчыц разбіў сабе твар асфальтам

У выніку небарака трапіў у хірургічнае аддзяленне бальніцы, дзе яму аказалі дапамогу, а таксама звярнуўся ў міліцыю з заявай, што стаў ахвярай рабавання. Аднак, як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, мужчына перайшоў са статуса пацярпелага ў статус падазраванага пасля ператрусу ў яго дома, які правялі супрацоўнікі крымінальнага вышуку.

Падазраваны працаваў грузчыкам у адным з магазінаў райцэнтра. Супрацоўнікі кнігарні даверылі яму аднесці ў банк грошы - 6 мільёнаў рублёў. Мужчына вырашыў іх прысвоіць і заявіць, што яго абрабавалі. Па месцы жыхарства аператыўнікі знайшлі амаль усе грошы, за выключэннем 50 тысяч рублёў, якія грузчык паспеў патраціць. Раней мужчына ўжо быў судзімы за ілжывае паведамленне аб небяспецы, ён "замініраваў" нейкі аб'ект.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі