Вы тут

Інфляцыя ў Беларусі за мінулы год склала 10,6%

Фота: Fotolia

Інфляцыя ў Беларусі за мінулы год склала 10,6%. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаваныя ў аўторак.

У снежні 2016-га індэкс спажывецкіх цэнаў у нашай краіне ў параўнанні з лістападам 2016-га вырас на 0,5%, у параўнанні са снежнем 2015 года вырас на 10,6%.

БелаПАН нагадвае, што ў 2015 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 12%, што дакладна адпавядала прагнозу. У 2016 годзе ўрад чакаў рост спажывецкіх цэн у межах 12%. У сваім нядаўнім прагнозе Еўразійскі банк развіцця ацэньваў, што інфляцыя паводле вынікаў 2016 года ў Беларусі можа скласці 12,6%.

Цэны на харчовыя тавары ў снежні ў параўнанні з лістападам 2016-га выраслі ў сярэднім на 1% (з пачатку мінулага года — на 10,4%). Нехарчовыя тавары патаннелі на 0,6% (з пачатку 2016-га падаражэлі на 6,8%), паслугі — падаражэлі на 1,1% (за мінулы год падаражэлі на 17,6%).

Беларускі ўрад разлічвае, што пры спрыяльных знешніх умовах рост ВУП у 2017 годзе складзе 1,7%, інфляцыя — 9%.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі