Хулігану, які напаў на пікет Юрася Губарэвіча, далі тры месяцы арышту

Хулігану, які напаў на пікет Юрася Губарэвіча, далі тры месяцы арышту

Хулігану, які напаў на пікет Юрася Губарэвіча, прысудзілі тры месяцы арышту. Такое рашэнне вынес 18 кастрычніка суд Першамайскага раёна Мінска. Аляксандр Свірыд, мужчына 1989 года нараджэння, 10 ліпеня на вуліцы Каліноўскага напаў на пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў першага намесніка старшыні руху “За Свабоду” Юрыя Губарэвіча.

Асуджаны таксама павінен выплаціць пацярпеламу сябру ініцыятыўнай групы Губарэвіча Аляксандру Русевічу 300 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Яму Свірыд нанёс два ўдары ў галаву і адзін — у тулава.

Як паведаміў БелаПАН Губарэвіч, у судзе прагучала, што ў Свірыда выклікаў абурэнне збор подпісаў пад бел-чырвона-белым сцягам, пры гэтым да інцыдэнту абвінавачаны выпіў бутэльку гарэлкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі