Хуліган, які пагражаў заліць офіс "Велкома" кіслатой, трапіў пад суд

Пракуратура Партызанскага раёна Мінска 26 сакавіка накіравала ў суд крымінальную справу на 55-гадовага мужчыну. Яго вінавацяць у заведама ілжывым паведамленні аб небяспецы, здзейсненым паўторна, перадае БЕЛТА.

Як інфармуе следства, 29 і 30 снежня 2014 года гэты чалавек некалькі разоў тэлефанаваў са свайго мабільніка ў кол-цэнтр Velcom. Мужчына пагражаў, што 30 снежня прыйдзе ў цэнтр продажаў "Велкома" і рассыпле ў памяшканнях і на прылеглай тэрыторыі хлорку. Таксама ён пагражаў прымяніць там невядомую кіслату і спаліць абсталяванне.

Праверку офісаў праводзілі ратавальнікі і міліцыя. На нейкі час была прапыненая дзейнасць чатырох офісаў "Велкома", размешчаных у Мінску. Страты кампаніі ад прыпынення дзейнасці офісаў склалі больш за 26,6 мільёнаў.

Мужчыну ўзялі пад варту. Ён, дарэчы, ужо быў судзімы ў жніўні 2013-га.

У Мінску хуліган "замініраваў" офісны будынак

Фота — odessamedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі