Хрысціяне святкуюць Уваскрэсенне Ісуса Хрыста

Гэта найвялікшае хрысціянская свята, якому надаецца асаблівы сэнс як азнаменаванне перамогі над грахом і смерцю. Адметна, што спачатку хрысціянскі Вялікдзень і габрэйскі Песах супадалі па часе, уласна ад Песаха і ўтварылася яшчэ адна назва свята — Пасха. Аднак у 4 стагоддзі было вырашана святкаваць хрысціянскі Вялікдзень у першую нядзелю пасля вясновага раўнадзенства і поўні, з умовай, каб дата не супадала з Песахам.



Ужо ў 2 стагоддзі ў ранніх хрысціян было дзве Пасхі — адна ў напамін смерці Збавіцеля, другая — у гонар яго ўваскрэсення і ўзнясення. Першую Пасху адзначалі ў журбе і строгім посце. У 5 стагоддзі сталі адзначаць толькі Уваскрэсенне Хрыста.



Паколькі Вялікдзень — рухомае свята, то штогод яго дата змяняецца. Да таго ж у праваслаўных і каталікоў яно часта не супадае. Сёлета адзін з выпадкаў, калі Увасрэсенне Хрыстова святкуюць усе хрысціяне ў адзін дзень.



У храмах праходзяць святочныя ўрачыстыя набажэнствы — вернікі вітаюць уяўнага ўваскрэслага Хрыста. Гэта свята сімвалічнай перамогі жыцця над смерцю. Асноўнымі атрыбутамі Вялікадня з’яўляюцца фарбаваныя яйкі і адмысловыя булкі, якія напярэдадні асвячаюцца ў храмах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі