ХК "Нёман" другі раз выйграў Кубак Беларусі

ХК "Нёман" другі раз выйграў Кубак Беларусі

Хакейны клуб "Нёман" у гасцях у мінскага "Юнацтва" атрымаў пераканаўчую перамогу ў фінале Кубка Салея — 4:1. Такім чынам, гродзенскія хакеісты другі раз у сваёй гісторыі заваявалі Кубак Беларусі: першы раз яны станавіліся ўладальнікамі трафея ў 2014 годзе.

Першая сустрэча клубаў скончылася перавагай "Юнацтва": на выездзе сталічная каманда выйграла з лікам 5:4. Для перамогі камандзе Міхаіла Захарава трэба было толькі не прайграць дома ў асноўны час.

Аднак "Нёман" пайшоў у атаку літаральна з першых хвілінаў. На 4-й хвіліне сустрэчы капітан гродзенцаў Андрэй Коршунаў адкрыў лік у гульні, на 11-й Яраслаў Гарбачэнка павялічыў адрыў ад гаспадароў.

Толькі на 33-й хвіліне гульні Павел Развадоўскі дапамог "Юнацтву" адыграць адну шайбу. Аднак гродзенцы былі настроеныя рашуча, і на 37-й хвіліне Ягор Сцяпанаў забіў чарговую шайбу ў браму Дзмітрыя Мільчакова.

Канчатковы лік вызначыўся на апошняй хвіліне сустрэчы. Форвард Вячаслаў Лісічкін за паўхвіліны да фінальнага свістка забіў мінчукам чацвёртую шайбу.

Такім чынам, дзякуючы лепшай розніцы забітых і прапушчаных галоў па суме двух матчаў "Нёман" выйграў Кубак Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі