Хакеры выкралі інтымныя фота славутасцяў

Мяркуецца, што здымкі былі выкрадзеныя хакерамі з дапамогай ўзлому воблачнага сэрвісу для айфонаў iCloud, перадае ВВС

Адвакаты адной з ахвяраў зламыснікаў, Джэніфер Лоўрэнс, фактычна пацвердзілі сапраўднасць фатаграфій і прыгразілі крымінальным пераследам не толькі іх выкрадальнікам, але і тым, хто будзе далей распаўсюджваць гэтыя выявы. 

24-гадовая Джэніфер Лоўрэнс — адна з самых запатрабаваных сёння галівудскіх акторак. Яна атрымала "Оскара" за лепшую жаночую ролю ў фільме "Мой хлопец — псіх", а таксама мноства іншых прэстыжных узнагарод. 

Акрамя яе фатаграфіі таксама, як мяркуецца, выкрадзеныя ў Рыяны, Кім Кардаш'ян, Мэры Кейт Олсен, Арыяны Грандэ, Вікторыі Джасціс, Кейт Аптан і яшчэ амаль дзясятка славутасцяў. Пакуль незразумела, ці ўсе фатаграфіі — сапраўдныя. 

Так, Вікторыя Джасціс адмовілася прызнаваць фатаграфіі сапраўднымі. Па яе словах на здымка "фэйкавыя людзі". 

На фота Getty — Джэніфер Лоўрэнс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі