Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць у гасцях з "Адміралам"

Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць у гасцях з "Адміралам"

Хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць ва Уладзівастоку з "Адміралам". Матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пачнецца ў 12.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". У лістападзе 2016-га ў Мінску дынамаўцы прайгралі "Адміралу" з лікам 0:3.

Мінскае "Дынама" пасля 47 матчаў мае 79 ачкоў і займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі. "Адмірал" пасля 50 паядынкаў набраў 69 ачкоў ды займае 8-е месца ва Усходняй канферэнцыі. Адзначым, што галоўным трэнерам расійскага клуба з'яўляецца беларускі спецыяліст, былы галоўны трэнер мінчукоў Аляксандр Андрыеўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі