Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы прайгралі омскаму "Авангарду"

Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы прайгралі омскаму "Авангарду"

19 верасня ў хатнім матчы Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" прайграла омскаму "Авангарду" з лікам 1:2 (0:1, 1:0, 0:1).

У першым перыядзе госці здолелі адкрыць лік: вызначыўся Аляксандр Кучаравенка. На жаль, атрымалася так, што міжволі дапамог у гэтым і дынамавец Сяргей Касціцын: шайба зрыкашэціла ад яго канька ў браму гаспадароў.

У другім перыядзе дынамаўцам удалося зраўняць лік дзякуючы Аляксандру Мацярухіну. Але захаваць статус-кво гаспадарам не ўдалося. І, паводле нешчаслівага супадзення, зноў з удзелам Сяргея Касціцына. Менавіта ў яго клюшку стукнула шайба, пасланая гульцом "Авангарда" Дэрэка Роя. Пасля гэтага шайба змяніла траекторыю і праскочыла ў браму мінчукоў — 1:2.

Пасля сямі матчаў у сезоне КХЛ "Дынама-Мінск" мае 11 ачкоў і займае 12-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

21 верасня іх чакае яшчэ адзін хатні матч з новасібірскай "Сібір'ю". Гульня пачнецца ў 19.30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі