Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з магнітагорскім "Металургам"

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з магнітагорскім "Металургам"

У аўторак хакейнае мінскае "Дынама" правядзе свой чарговы матч у чэмпіянаце КХЛ. У Магнітагорску дынамаўцы сустрэнуцца з мясцовым "Металургам", пачатак а 17-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Учора ў Чалябінску мінчукі атрымалі валявую перамогу над "Трактарам" — 3:2.  На рахунку беларускага клуба 6 ачкоў пасля трох гасцявых матчаў і 12-е месца ў Заходняй канферэнцыі, аднак сапернікі правялі на 3-6 матчаў больш, чым “Дынама”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі