Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Ладай" з Тальяці

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Ладай" з Тальяці

У аўторак, 14 лютага, хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з "Ладай" з Тальяці. Гэта будзе чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Ён пройдзе на "Мінск-Арэне", пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

У "Дынама" 100 ачкоў пасля 57 гульняў, каманда займае 6-е месца ў Заходняй канферэнцыі і ўжо забяспечыла сабе месца ў плэй-оф. Цяпер барацьба ідзе за больш высокае месца, каб у наступным раўндзе патрапіць на не самага моцнага саперніка. Перамога ў асноўны час над "Ладай" гарантуе дынамаўцам, як мінімум, 6-е месца. "Віцязь" мае на сваім рахунку 93 ачкі пасля 57 матчаў і займае 7-е месца. Турнірную табліцу можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі