Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць першы матч плэй-оф

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць першы матч плэй-оф

У аўторак, 21 лютага, хакеісты мінскага "Дынама" правядуць першы матч плэй-оф Кубка Гагарына. У Яраслаўлі яны згуляюць з мясцовым "Лакаматывам", пачатак а 19-й гадзіне. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

"Дынама" і "Лакаматыў" будуць гуляць да чатырох перамог. Наступныя матчы прызначаныя на 23 (у Яраслаўлі), 25, 27 лютага (у Мінску). Пры неабходнасці, 1 сакавіка каманды сустрэнуцца ў Яраслаўлі, 3 сакавіка — у Мінску.

У 2011 годзе дынамаўцы ўжо гулялі ў плэй-оф Кубка Гагарына з "Лакаматывам" і ў драматычнай барацьбе саступіла ў серыі з лікам 3:4. "Гэта... было ўжо даволі даўно, — кажа ў інтэрв'ю "Прессболу" галоўны трэнер мінскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт. — Цяпер іншы год, іншыя склады ў абедзьвюх камандаў, іншая праца. Увогуле думаю, што ў нашай серыі ціск куды большы будзе адчуваць хутчэй "Лакаматыў". Мы, як ужо адзначаў, андэрдогі. Але добрыя андэрдогі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі