Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць чацвёрты матч у плэй-оф

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць чацвёрты матч у плэй-оф

У панядзелак хакеісты мінскага "Дынама" правядуць чацвёрты матч у плэй-оф Кубка Гагарына. У выпадку няўдачы ён для іх стане апошнім. У трох папярэдніх матчах дынамаўцы прайгралі "Лакаматыву" з Яраслаўля з агульным лікам 4:14.

Сённяшні паядынак "Дынама" — "Лакаматыў" пачнецца на "Мінск-Арэне" ў 19.30, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Як вядома, у 1/4 фіналу выйдзе каманда, якая атрымае чатыры перамогі. Такім чынам, "Лакаматыву" застаўся толькі адзін крок, беларускаму клубу трэба выйграваць чатыры гульні.

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння правядуць чацвёрты матч у плэй-оф
Перад мінулым матчам на "Мінск-Арэне" выступіў гурт Brutto. Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі