Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі казахстанскаму "Барысу"

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі казахстанскаму "Барысу"

Паразай для хакеістаў мінскага "Дынама" скончыўся матч чэмпіянату КХЛ 3 лютага. У гэты дзень "зубры" сустракаліся з "Барысам" з Астаны.

Гульня скончылася з лікам 5:1 на карысць казахстанскай каманды. Адзіную шайбу ў мінчукоў у сустрэчы забіў Аарон Палушай на 17-й хвіліне. Такім чынам, "Дынама" перарвала сваю пераможную серыю.

Дарэчы, на прэс-канферэнцыі 3 лютага Аляксандр Лукашэнка пахваліў апошнія матчы дынамаўцаў, дзе яны атрымоўвалі перамогі. Не выключана, што бліжэйшым часам кіраўнік дзяржавы зноў дасць прачуханку хакеістам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі