Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі хабараўскаму "Амуру" — 0:1

Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі хабараўскаму "Амуру" — 0:1

12 студзеня ў Хабараўску хакеісты мінскага "Дынама" сустракаліся з мясцовым "Амурам" у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 1:0 (0:0, 0:0, 1:0). Адзіную шайбу ў гульні закінуў на 51-й хвіліне Вячаслаў Літоўчанка.

Для мінскай каманды гэта трэцяя параза запар.

Пасля 46 матчаў "Дынама" мае 77 ачкоў і займае 6-е месца сярод 14 камандаў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя два матчы "зубры" таксама правядуць у гасцях. 14 студзеня яны сутракаюцца з кітайскім "Куньлунем", а 16-га — з уладзівастоцкім "Адміралам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі