Хакеісты мінскага "Дынама" прагралі "Северсталі" — 1:3

Хакеісты мінскага "Дынама" прагралі "Северсталі" — 1:3

8 кастрычніка на "Мінск-Арэне" прайшоў чарговы матч Кантынентальнай хакейна лігі. Мінскае "Дынама" прымала ў сябе ў гасцях чарапавецкую "Северсталь".

На 13-й хвіліне госці адкрылі лік: шайбу дынамаўцам закінуў Матыяс Карлсан. У другім перыядзе на 36-й хвіліне Павел Чарноў павялічыў адрыў, забіўшы яшчэ адзін гол.

І толькі Нік Бэйлен выратаваў "зуброў" ад "сухога" пройгрышу: на 39-й хвіліне ён забіў шайбу "Северсталі".

Лік 1:2 пратрымаўся да самага канца, і выглядала, што такім ён і застанецца. Аднак за шэсць секундаў да канца Раман Берднікаў забіў дынамаўцам трэцюю шайбу.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі