Хакеісты мінскага “Дынама” пацярпелі дзве паразы запар на турніры ў Маскве

Хакеісты мінскага “Дынама” пацярпелі дзве паразы запар на турніры ў Маскве

Хакеісты мінскага “Дынама” пацярпелі другую паразу запар на турніры памяці Аркадзя Чарнышова, які праходзіць у Маскве. 6 жніўня ў паядынку другога тура “зубры” сустрэліся з маскоўскім “Спартаком” і саступілі з лікам 2:3 (0:1, 0:2, 2:0). Адметна, што пасля двух перыядаў мінчане саступалі 0:3, але ў апошняй траціне гульні змаглі закінуць дзве шайбы. Зрэшты, на лепшы вынік ім бракавала часу.

У першым паядынку мінскае “Дынама” саступіла маскоўскім аднаклубнікам — 3:4.

У нядзелю, 7 жніўня “зуброў” чакае матч з яшчэ адной дынамаўскай камандай — з падмаскоўнай Балашыхі. Пасля завяршэння спаборніцтваў у расійскай сталіцы мінчане вернуцца дадому, а затым 14-18 жніўня прымуць удзел у розыгрышы Кубка Латвійскай чыгункі, які пройдзе ў Рызе. Там іх чакае матч з рыжскім “Дынама” (14 жніўня), з яраслаўскім “Лакаматывам” (15 жніўня) і казанскім “Ак Барсам” (17 жніўня), перадае БЕЛТА.

Турніры ў Маскве і ў Рызе з’яўляюцца этапамі падрыхтоўкі да новага сезону Кантынентальнай хакейнай лігі, які пачнецца 22 жніўня. У рамках КХЛ мінскае “Дынама” згуляе першы матч з маскоўскім “Спартаком”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі