Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу ў чэмпіянаце КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу ў чэмпіянаце КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 24 лістападзе ў Рызе яны выйгралі ў мясцовых дынамаўцаў — 4:1 (3:0, 1:0, 0:1). Мінчукі ўпэўнена дзейнічалі на працягу ўсяго паядынка і атрымалі заслужаную перамогу. Шайбы на рахунку Аляксандра Мацярухіна (7-я хвіліна, у большасці), Аляксандра Паўловіча (7-я, дзве першыя шайбы былі закінутыя за 14 секунд!), Мікіты Камарова (17-я), Яўгена Лісаўца (34-я, у большасці) і Марыса Бічэўскіса (47-я хвіліна, у большасці). Відэа галоў можна паглядзець тут.

Пасля перамогі ў Рызе мінскае "Дынама" набрала пасля 33 гульняў 54 ачкі. Столькі ж мае і "Сочы", але пасля 34 паядынкаў. Каманды дзеляць 5-6 месцы ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. 26 лістапада дынамаўцы правядуць матч у Ніжнім Ноўгарадзе з "Тарпеда", якое з 66 ачкамі займае 3-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі