Група хакераў Lizard Squad узяла адказнасць за збоі ў Facebook і Instagram

Зранку 27 студзеня адбыўся збой у сацыяльных сетках ва ўсім свеце. Як паведамляла Еўрарадыё, каля паўгадзіны ў Беларусі не працавалі Facebook і Instagram. Акрамя таго, ва ўсім свеце былі праблемы з сеткамі Tinder, Whatsapp, MySpace, AIM ды іншымі.

Адказнасць за збой у сацсетках узяла на сябе хакерская група Lizard Squad. Яна заявіла пра гэта ўсваім акаўнце ў Twitter.

Пакуль што пацвердзіць заявы групы не ўдалося, адзначае lookatme.ru. Раней Lizard Squad бралі на сябе адказнасць за перабоі ў працы сэрвісаў Xbox Live і PlayStation Network. Хакеры прадастаўляюць DdoS-паслугі за аплату. Большасць іх кліентаў карыстаюцца сэрвісамі для таго, каб на кароткі час вывесці з гульні апанента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі