Грошы на будаўніцтва МКАД-2 возьмуць са сродкаў сямейнага капіталу

Грошы на будаўніцтва МКАД-2 возьмуць са сродкаў сямейнага капіталу

На будаўніцтва МКАД-2 не хапіла вылучанага фінансавання. У сувязі з гэтым Банк развіцця вылучыць Міністэрству транспарту і камунікацый дадатковыя сродкі. Як паведамляецца на сайце банку,  крэдыт будзе вылучаны са сродкаў сямейнага капіталу.

У банку нагадваюць, што будаўніцтва гэтай аўтамабільнай дарогі мяркуецца ў два этапы. ПЕршы этап ужо скончыўся: у снежні 2015 года ў эксплуатацыю быў уведзены ўчастак працягласцю 46,4 км. Другі этап павінен завяршыцца да 1 снежня 2017 года: падчас яго павінны пабудаваць 41,4 кім дарогі.

У Банку развіцця адзначаюць, што гэтая ўстанова ўдзельнічала ў пабудове першага ўчастку дарогі. А са снежня 2015-га банк пачаў фінансаваць і будаўніцтва другога этапа. Агулам банк вылучыў ужо крэдытаў на 272,5 мільён рублёў у эквіваленце.

У 2016 годзе для завяршэння другога этапа будаўніцтва неабходна 213,9 млн руб. У сувязі з гэтым 9 жніўня 2016 года кіраўнік Беларусі прыняў распараджэнне пра крэдытаванне будаўніцтва. Банк павінен выдаць валютны крэдыт (у доларах ЗША) на суму, якая не перавышае 125 мільёнаў рублёў у эквіваленце.

Банк развіцця паведамляе, што на фінансаванне іншых аб'ектаў, уключаных у план фінансавання, гэта ніяк не паўплывае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі