Гродзенскі ўніверсітэт павіншаваў з 23 лютага выявай танка вермахта (фота)

Выдавецкі цэнтр Гродзенскага дзяржуніверсітэта выпусціў плакат да 23 лютага — Дня абаронцаў Айчыны. Не абышлося без кур'ёзаў, як пішуць карыстальнікі сацыяльных сетак: на плакаце паказаны нямецкі танк часоў Другой сусветнай вайны Panzerkampfwagen III.

Як адзначана ў Вікіпедыі, вермахт карыстаўся гэтымі танкамі з першых дзён Другой сусветнай. Танкі выпускаліся да 1943 года.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі