Гродзенца прынеслі ў ахвяру на Хэлоуін (фота)

Так у Гродне адсвяткавала Дзень усіх Святых трупа Гродзенскага тэатра лялек.

Для стварэння антуражу "самай страшнай ночы года" тэатралізаванае шоу адкрыў старадаўні дух, які па легендзе жыве ў тэатры шмат гадоў.

На ўваходзе пад містычную музыку гасцей сустракала знахарка глінтвейнам з карчмы "666", а зомбі і прывіды зладзілі танцавальны флэш-моб. У лабірынце жахаў унутры тэатра гродзенцаў чакалі чэрці, ведзьмы, вампіры, муміі і ваўкалакі, пасля чаго ўладальнікі квіткоў трапілі да герояў фільмаў жахаў і на шоў хімічных ператварэнняў.

Спецыяльна для асабліва ўражлівых арганізатары зрабілі атракцыён з мараканскімі прусамі, у шклянку з якімі трэба было засунуць руку.

Аднаго выпадковага гледача артысты тэатра нават прынеслі ў ахвяру. Мужчыну зрабілі трупам і правялі па ім памінальны рытуал. А каб гледачы не прагаладаліся, у буфеце афіцыянты-вампіры частавалі ўсіх стравамі з "жудаснай кухні" і налівалі чырвонае віно.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі