Гомельскі святар уратаваў дзяўчыну ад самазабойства (фота)

Гомельскі праваслаўны епіскап Стэфан змог перадухіліць самазабойства дзяўчыны і ўгаварыў яе не зводзіць рахункі з жыццём. Сёння раніцай прыкладна ў 9.30 дзяўчына залезла на дугу пешаходнага моста праз раку Сож і хацела скочыць з яго.

Каля моста сабраліся мінакі, сюды ж прыбылі выратавальнікі і міліцыя. Як паведамляе БелаПАН, дзяўчына плакала і гаварыла, што спусціцца толькі ў тым выпадку, калі прыедзе яе маці.

Непадалёк ад пешаходнага моста знаходзіцца праваслаўнае епархіяльнае ўпраўленне, таму туды прыйшоў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. На мосце ён доўга размаўляў з дзяўчынай, якая плакала. Пасля гэтай размовы яна спусцілася ўніз. Епіскап адвёў дзяўчыну ў епархіяльнае ўпраўленне.

Уладыка Стэфан адмовіўся каментаваць журналістам здарэнне і расказваць пра дэталі гутаркі з дзяўчынай.

Фота: БелаПАН, kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі