Гісторык Смалянчук: На гары Гедыміна ― парэшткі паўстанцаў

Гісторык Смалянчук: На гары Гедыміна ― парэшткі паўстанцаў

Парэшткі, якія даследуюць літоўскія археолагі на гары Гедэміна ў Вільні, належаць паўстанцам-каліноўцам. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў гісторык, доктар навук Алесь Смалянчук.

Алесь Смалянчук: “Падобна, што там шмат парэшткаў, там людзей скідвалі ў яміну. Спачатку знайшлі пахаванне, дзе ляжалі трое. Іх рэчы датуюцца сярэдзінай XIX стагоддзя. 28 жніўня 1863 года ў Вільні былі расстраляныя тры паўстанцы. Пасля гэтага смерцю пакаралі яшчэ некалькіх, у тым ліку Кастуся Каліноўскага”.

Экспертызу можна правесці таксама і па фотаздымках паўстанцаў, якія захаваліся. Бо звестак пра сям’ю Каліноўскіх амаль няма. Тры забітыя паўстанцы ― гэта, верагодна, фельдшар, ураджэнец Варшаўскай губерні, Ян Бянькоўскі, шляхціц Эдвард Чаплінскі, мешчанін Ян Марчэўскі. Гэта вынікае са спісу архіўных дакументаў, якія прыводзіць у сваім даследаванні гісторык Вацлаў Студніцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі