“Гавары праўду” выводзіць на выбары 29 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты

“Гавары праўду” выводзіць на выбары 29 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты

Грамадзянская кампанія “Гавары праўду” абвясціла свой спіс прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце. Вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты маюць намер 29 чалавек. Пра гэта стала вядома 25 чэрвеня падчас прэзентацыі парламенцкага спісу кампаніі ў Мінску.

Мяркуецца, што на наступным тыдні ўсе прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты пададуць у акруговыя выбарчыя камісіі заявы аб рэгістрацыі сваіх інцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты.

У Мінску і Магілёўскай вобласці будуць вылучацца па шэсць прэтэндэнтаў ад “Гавары праўду”, у Віцебскай — пяць, у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцях — па тры. Сярод прэтэндэнтаў 24 мужчыны і пяць жанчын. Наймаладзейшаму 23 гады, найстарэйшаму — 65.

Сярод іншых на выбары ідуць і лідары кампаніі — экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў.

Як перадае БелаПАН, з 29 прэтэндэнтаў толькі пяцёра маюць досвед удзелу ў парламенцкіх выбарах у якасці кандыдатаў, дзве траціны спісу ўвогуле не мелі дачынення да актыўнай палітыкі. Прадстаўнікі “Гавары праўду” выйдуць на выбары з агульнай стратэгіяй “мірных пераменаў” і з адзінам пасланнем да выбаршчыкаў, але ў кожнай акрузе будуць канцэнтравацца на мясцовых праблемах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі