"Гарадзея" ў гасцях разграміла "Тарпеда-БелАЗ" — 3:1

"Гарадзея" ў гасцях разграміла "Тарпеда-БелАЗ" — 3:1

26 чэрвеня адбыліся чарговыя матчы 14-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Гродзенскі "Нёман" прымаў на сваім полі футбалістаў "Слуцка", і гэтая гульня скончылася ўнічыю — 0:0.

А вось жодзінцам з "Тарпеда-БелАЗ", якія прымалі сёння "Гарадзею", пашанцавала менш — яны прайгралі з лікам 1:3. На 34-й хвіліне лік адкрыў футбаліст гасцей Дзмітрый Лебедзеў, на 46-й Антон Сарока павялічыў разрыў. Толькі на 75-й хвіліне гол, забіты Дзянісам Трапашкам, дазволіў жодзінцам "размачыць" лік. Аднак Дзмітрый Пархачоў на 80-й хвіліне канчаткова перакрэсліў надзеі "Тарпеда" выраўняць лік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі