Гандляры: У Літву прыязджае на закупы на 30% менш беларусаў, чым раней

Беларусы сталі менш ездзіць на закупы ў Літву. Пра гэта піша Delfi. Старшыня гандлёвага цэнтра Оzas Інга Навіцкайтэ адзначыла, што ў студзені 2015 года, у параўнанні са студзенем мінулага года, колькасць пакупнікоў з Беларусі зменшылася на траціну (з Расіі прыязджае ўдвая менш людзей).

“Колькасць гасцей з Беларусі зменшылася на 30%, мы атрымліваем статыстыку выпісаных чэкаў: калі ў студзені мінулага года беларусам выдалі больш за 5000 чэкаў, дык у гэтым годзе — трохі больш за 3600 чэкаў. Аднак пакупніцкі кошык застаўся такім жа”, — кажа Навіцкайтэ. Паводле яе словаў, прычына зніжэння навідавоку.

Навіцкайтэ: “Асноўная прычына — гэта абясцэньванне рубля. Акрамя таго былі ўведзены дадатковыя падаткі на набыццё валюты”.

Не апошнюю ролю адыгрывае і той факт, што атрымаць візу ў Беларусі даволі складана, гаворыць яна.

Прэс−сакратар гандлёвага цэнтра Akropolis Фрэдэрыкас Янсонас адзначыў, што ў іх цэнтры прыезд беларусаў — сезонная з’ява. Пры гэтым гандляры спадзяюцца, што пасля сезоннага спаду ў лютым-сакавіку вясной пачнецца ажыўленне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі