Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Германіі — 25:31

Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Германіі — 25:31

Гандбалісты зборнай Беларусі прайгралі Германіі — 25:31 (16:16). Чарговы матч чэмпіянату свету ў сераду прайшоў у Руане.

Беларускія гандбалісты правялі добры паядынак, працяглы час паспяхова супраціўляліся чэмпіёну Еўропы. Першы тайм скончыўся ўнічыю, а ў другім немцы ўсё ж змаглі зрабіць адрыў у 4-5 мячоў, які ўтрымлівалі да канца гульні. У нашай камандзе самымі выніковымі былі Каралёк, Шынкель і Шыловіч, якія закінулі па 4 мячы.

У групе "С" лідыруе Германія — 8 ачкоў (пасля 4 гульняў), Харватыя мае 6 (пасля 3), Венгрыя — 4 (пасля 4 матчаў), Беларусь — 2 (пасля 4), Чылі — 2 (пасля 3), Саудаўская Аравія — 0 (4).

У пятніцу, 20 студзеня, у 22.45 зборная Беларусі сустрэнецца са зборнай Венгрыі. Гэта будзе рашаючы для беларусаў матч за выхад у плэй-оф. Яшчэ да яго пачатку згуляюць зборныя Чылі і Саудаўскай Аравіі. На наступны этап праходзяць 4 лепшыя каманды групы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі