Ганаровае консульства Славакіі адкрылася ў Віцебску

У Беларусі працуе амбасада Славацкай Рэспублікі, аднак кіраўніцтва гэтай краіны пабачыла ў паўночным рэгіёне цікавыя магчымасці для развіцця супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, культуры, адукацыі. У кампетэнцыю консульства ўваходзяць Віцебшчына і Магілёўшчына.

Плануецца падпісаць дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі паўночнага рэгіёна Беларусі і Славакіі, а таксама дамовы аб пабрацімскіх адносінах паміж Віцебскай і адным з адпаведных яму паводле патэнцыялу Славацкіх гарадоў (Кошыцэ або Прэшавам), інфармуе АНТ.

Усяго ў Славакіі налічваецца каля 170 ганаровых консульстваў і 70 амбасадаў па ўсім свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі