Гамяльчанка кінулася з моста на вачах дзясяткаў адпачывальнікаў

Здарэнне адбылося пасля абеду ў нядзелю, 27 ліпеня. Як піша "Комсомольская правда", сотні гамельчукоў адпачывалі на гарадскім пляжы на рацэ Сож. Раптам іх увагу прыцягнула жанчына, якая забралася на самы верх пешаходнага арачнага моста над ракой.

Маладая жанчына збіралася пакончыць з жыццём і нікога не падпускала да сябе. Міліцыянтаў, якія спрабавалі да яе падысці, яна аблівала вадой з бутэлькі. Калі ж на арку паспрабаваў залезці выратавальнік АСВОДа, жанчына скочыла з вышыні 30 метраў у ваду.

Гамяльчанку ўдалося выратаваць. Высветлілася, што жанчыне 32 гады, яна жыве ў пасёлку пад Гомелем. Выратаваную адвезлі ў лякарню на абследаванне, матывы яе ўчынку высвятляюцца.

Фота — radzima.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі