Галоўны трэнер ФК "Дынама" (Мінск) папрасіў прабачэння ў фанатаў

Галоўны трэнер ФК "Дынама" (Мінск) папрасіў прабачэння ў фанатаў

Галоўны трэнер футбольнага клуба "Дынама" (Мінск) Сяргей Бароўскі папрасіў прабачэння ў фанатаў клуба за рэзкія выказванні на іх адрас.

Ён зрабіў гэта 25 верасня на прэс-канферэнцыі пасля матчу чэмпіянату краіны супраць клуба "Крумкачы", які "Дынама" выйграла з лікам 2:0, перадае БелаПАН.

Бароўскі распавёў, што напярэдадні на трэніроўку каманды ў спарткомплекс Стайкі пад Мінскам прыбыла група фанатаў. Яны запатрабавалі, каб галоўны трэнер папрасіў прабачэння за рэзкія выказванні на адрас фанатаў, а таксама падаў у адстаўку, улічваючы нездавальняючыя вынікі. Фанаты заявілі, што крычалкі на матчах — гэта іх асабістая справа, у якую трэнер не мае права ўмешвацца.

Прабачэння Бароўскі папрасіў, а сыходзіць у адстаўку адмовіўся. Ён заявіў пра нязгоду з абвінавачаннямі, быццам ён "падседзеў" свайго папярэдніка Вука Рашавіча, "каб займацца махінацыямі".

Раней у інтэрв'ю спартыўнай газеце "Прессбол" Бароўскі крытыкаваў крычалкі фанатаў. Яго незадавальненне у прыватнасці, выклікалі "агідныя крычалкі пра карнікаў, якія праходзяць па вёсках", накіраваныя супраць сапернікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі