Галоўны трэнер “Баера”: Нічыя з БАТЭ ўскладняе для нас выхад з групы

Галоўны трэнер “Баера”: Нічыя з БАТЭ ўскладняе для нас выхад з групы

Галоўны трэнер нямецкага футбольнага клуба “Баер” Роджэр Шміт незадаволены вынікам гульні з барысаўскім БАТЭ ў рамках групавога раунда Лігі чэмпіёнаў. Гульня адбылася 24 лістапада на “Барысаў-Арэне” і скончылася лікам 1:1.

Як заявіў настаўнік “Баера” на пасляматчавай прэс-канферэнцыі, ён злы, што каманда так згуляла. “Мы прапусцілі хуткі гол, і нам спатрэбілася болей за паўгадзіны, каб аднавіць свой тэмп, вярнуцца ў гульню. Упусцілі шмат шанцаў, шмат важных момантаў”.

Паводле Роджэра Шміта, нічыя з БАТЭ ўскладняе яго камандзе выхад з групы.

Што да ацэнкі гульні барысаўчан, то нямецкі трэнер не заўважыў вялікай розніцы паміж тым, як БАТЭ выступаў у гасцях у Леверкузене і ў сябе дома, але ж гэтым разам беларусы дзейнічалі лепей, піша Прессбол.

Тым часам гол Міхаіла Гардзейчука на матчы БАТЭ — “Баер” прызнаны самым хуткім у гэтым сезоне Лігі чэмпіёнаў. Гулец “жоўта-сініх” забіў яго на 68-й секундзе сустрэчы.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі