Галоўны сіноптык Беларусі: 1 і 2 ліпеня ў Мінску будзе +30 +32

Галоўны сіноптык Беларусі: 1 і 2 ліпеня ў Мінску будзе +30 +32

У бліжэйшыя дні ў Беларусі чакаецца спякотнае надвор’е, аднак пры гэтым прагназуюцца дажджы з навальніцамі . Пра гэта ў сваім Фэйсбуку паведаміў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер, 30 чэрвеня кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць месцамі, пераважна па ўсходзе краіны. Тэмпература паветра ўначы складзе +12 +18 градусаў, удзень будзе +24 +29, а па Брэсцкай вобласці +30 +31.

У пятніцу, 1 ліпеня месцамі па паўночна-заходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература ўначы +13 +20, удзень — +26 +32.

У суботу ў асобных раёнах таксама будуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе +15 +22, удзень — +27 +32, на поўдні — да +34. Пры гэтым у Мінску 1 і 2 ліпеня чакаецца +30 +32.

3 ліпеня, у нядзелю праз Беларусь будзе праходзіць актыўны атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе ападкі на большую частку тэрыторыі краіны. Уначы месцамі, удзень і раніцай на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень у асобных раёнах чакаюцца моцныя дажджы з навальніцамі, падчас якіх магчымае шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Таксама магчымы град.

Пры гэтым будзе горача — уначы +15 +22, удзень — +22 +29, а на поўдні +30 +34.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі