Футбольны матч БАТЭ — "Баер" абслужыць брыгада суддзяў з Францыі

Футбольны матч БАТЭ — "Баер" абслужыць брыгада суддзяў з Францыі

Футбольны матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Байер" 24 лістапада абслужыць брыгада арбітраў з Францыі на чале з Клеманам Цюрпенам. Яго асістэнтамі стануць Фрэдэрык Кано і Нікаля Дано, паведамляе сайт барысаўскага клуба.

Гульня паміж БАТЭ і "Баерам" пачнецца а 20-й паводле мінскага часу. У жывым эфіры сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 2".

Дарэчы, пасля чатырох тураў Лігі чэмпіёнаў БАТЭ займае апошні радок у групе Е, бо мае толькі тры ачкі (розніца мячоў 4-11). Першае месца мае "Барселона" — 10 ачкоў (8-2). На другім размясцілася "Рома" з пяцю ачкамі (10-10), на трэцім "Баер" — з чатырма (11-10).

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйдуць дзве лепшыя каманды, а трэцяя выступіць у 1/16 Лігі Еўропы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі