Футбольная зборная Беларусі захавала ў рэйтынгу FIFA 77-е месца

Футбольная зборная Беларусі захавала ў рэйтынгу FIFA 77-е месца

Футбольная зборная Беларусі захавала ў абноўленым рэйтынгу FIFA 77-е месца. Побач з Ізраілем і Замбіяй. Каманда Аляксандра Хацкевіча за месяц матчаў не праводзіла, на яе рахунку засталося 465 ачкоў.

У рэйтынгу лідыруе Аргентына — 1532 ачкі, на другім месцы знаходзіцца Бельгія з 1365 ачкамі, на трэцім — Чылі (1353 ачкі). Больш падрабязна гл. тут.

Бліжэйшыя таварыскія матчы беларускай зборнай запланаваныя на канец траўня. 27 траўня пройдзе матч у Белфасце са зборнай Паўночнай Ірландыі, а 31 траўня — у Корку з камандай Ірландыі.

Футбольная зборная Беларусі захавала ў рэйтынгу FIFA 77-е месца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі