Футбол. Швецыя — Беларусь — 4:0 (відэа)

Футбол. Швецыя — Беларусь — 4:0 (відэа)

Ігар Крывушэнка прайграў свой першы матч на пасадзе галоўнага трэнера беларускай футбольнай зборнай. У суботу ў Стакгольме ў адборачным паядынку чэмпіянату свету ў прысутнасці больш за 31 тысячу заўзятараў шведы разграмілі беларусаў — 4:0. Гаспадары поля цалкам валодалі ініцыятывай і кантралявалі гульню, шмат атакавалі, а госці не змаглі стварыць небяспечных момантаў. Да таго ж, у шэрагу эпізодаў няўпэўнена гуляў брамнік Андрэй Гарбуноў, адзін з галоў ён прапусціў вельмі кур'ёзна, мяч прайшоў паміж ног. Галы забілі Форсберг (19-я хвіліна, з пенальці, 49), Берг (57-я) і Цялін (78-я хвіліна).

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Гарбуноў, Шытаў, Мартыновіч (капітан), Паліцевіч, Філіпенка, Бардачоў (Валадзько, 69), Рыас, Брэсан, Маеўскі (Драгун, 66), Гардзяйчук, Сігневіч (Радзівонаў, 71).

Такім чынам, у зборнай Беларусі засталося 2 ачкі (пасля 5 матчаў!), у групе "А" яна па-ранейшаму займае перадапошняе месца. 1 ачко мае зборная Люксембурга. Наступны матч адбору беларусы правядуць 9 чэрвеня на сваім полі з балгарамі. А на 28 сакавіка запланаваны гасцявы таварыскі паядынак са зборнай Македоніі.

Футбол. Швецыя — Беларусь — 4:0 (відэа)
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі