Футбалісты мазырскай "Славіі" запісалі беларускамоўны ролік (відэа)

Адметнасць — усе футбалісты каманды гавораць па-беларуску. У натхняльным відэа гульцы запрашаюць гледачоў на стадыён, а таксама пераконваюць, што яны здольныя на многае, адзначае "Наша ніва".



Галоўным трэнерам каманды з'яўляецца вядомы ў краіне футбольны спецыяліст Юрый Пунтус. У першым туры 19 красавіка "Славія" дома будзе прымаць "Смалявічы-СТІ", каманду, якую летась трэніраваў Пунтус.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі