Фуркад выйграў спрынт, лепшы з беларусаў заняў 49-е месца

Фуркад выйграў спрынт, лепшы з беларусаў заняў 49-е месца

У пятніцу, 10 сакавіка, у Канціёлахці пачаўся восьмы этап Кубка свету па біятлоне. Мужчынскі спрынт на 10 км выйграў француз Мартэн Фуркад — 22.17,0 (0-1). Лепшы з беларусаў, Дзмітрый Абашаў, быў 49-м — +1.54,8 (0-1).

"Прессбол" адзначае, што Фуркад атрымаў 13-ю перамогу ў сезоне і пабіў рэкорд нарвежца Оле-Эйнара Б'ёрндалена, у якога было 12 перамог.

Сёння ж пройдзе жаночы спрынт, ён пачнецца ў 19.45 паводле беларускага часу. Ірына Крыўко стартуе 28-я, Дар'я Домрачава — 32-я, Надзея Скардзіна — 49-я, Дар'я Юркевіч — 53-я, Надзея Пісарава — 95-я. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі